19 красавiка 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя супраць расейскага імперыялізму ў Берасці (Відэа)

8

У ноч з 16 на 17 жніўня анархістамі ў Берасці была праведзеная сімвалічная акцыя супраць расейскага імперыялізму.

Фасад нядаўна пабудаванага «Расейскага цэнтра навукі і культуры» быў заліты чорнай фарбай, паведамляе revbel.org.

«Расейскі цэнтр навукі і культуры» ўжо праславіўся тым, што, па сутнасці, з'яўляецца агентурнай структурай расейскага імперыялізму і падтрымлівае ў нас ультраправыя і нэакансерватыўныя арганізацыі, накшталт «РуМола», супраць якога ўжо выказваліся антыфашысты з Партызана. Сама ж расейскае дзяржава з'яўляецца асноўным донарам рэжыму Лукашэнкі, выступаючы спонсарам у самыя «цяжкія» хвіліны сацыяльнага напружання, абараняючы яго ад нападак з боку праваабаронцаў і журналістаў, садзейнічаючы ў выдачы палітвязняў. Пасля падзей на паўднёвым усходзе Украіны стала відавочна, у выпадку паўтарэння рэвалюцыі ў Беларусі РФ неадкладна ўвядзе войскі і штыкамі ўсталюе тут свой парадак. У сувязі з усім вышэйпералічаным мы не маглі не выказацца з гэтай нагоды і заявіць сваю пазіцыю датычна імперскіх цэнтраў уплыву», - адзначылі актывісты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках