23 красавiка 2024, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд выявіў рээкспарт забароненых тавараў праз Беларусь

70
Рассельгаснагляд выявіў рээкспарт забароненых тавараў праз Беларусь

Расея можа ўвесці абмежаванні на пастаўкі прадуктаў з Беларусі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. Ён паведаміў аб выяўленні спробы рээкспарту праз тэрыторыю нашай краіны забароненых у Расеі гародніны і садавіны, піша ІТАР-ТАСС.

«Некаторыя краіны Еўразвязу пачалі адпраўляць у Беларусь прадукцыю, на якой не пазначаная рэальная краіна паходжання. Пішуць, напрыклад - Македонія, а намі высветлена, што гэта Польшча і Грэцыя, бо няма пацверджання македонскага паходжання», - заявіў Данкверт.

Адзначаецца, што цягам некалькіх дзён установа зафіксавала пастаўку ў Расею праз Беларусь партый яблыкаў, персікаў, сліў, таматаў, без пазначэння краіны паходжання або з пазначэннем дазволеных Турцыі, Сербіі, Македоніі і шэрагу афрыканскіх краін, у прыватнасці Зімбабвэ. Падчас надгляду было ўстаноўлена, што гародніна і садавіна пастаўляліся з Польшчы, Славеніі, Нідэрландаў, Літвы і некаторых іншых краін Еўразвязу.

«Калі мы будзем выяўляць каранцінныя аб'екты, мы будзем уводзіць абмежаванні на пастаўкі з Беларусі», - сказаў Данкверт.

Акрамя таго, Рассельгаснагляд мае намер адсочваць рээкспарт малочнай, мясной і рыбнай прадукцыі праз Швайцарыю, Казахстан і Фарэрскія выспы, прадоўжыў кіраўнік ўстановы.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках