16 красавiка 2024, aўторак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чуркін патрабуе апублікаваць запісы перамоваў пілотаў «Боінга»

44
Чуркін патрабуе апублікаваць запісы перамоваў пілотаў «Боінга»

Расея патрабуе ад Украіны падаць запісы перамоваў авіядыспетчараў з пілотамі малайзійскага «Боінга».

Пра гэта паведамляе ў аўторак, 19 жніўня, ІТАР-ТАСС са спасылкай на сталага прадстаўніка РФ пры ААН Віталя Чуркіна.

Пытанне аб перамовах, як паведаміў дыпламат, было узнятае на нарадзе ў Радзе Бяспекі, прысвечанай ходу расследавання авіякатастрофы на ўсходзе Украіны. Чуркін заклікаў намесніка генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях Джэфры Фелтмана, які ў аўторак адправіцца ў Кіеў, даведацца пра тое, як украінскія ўлады супрацоўнічаюць з міжнароднымі экспэртамі.

«Першае, што прыходзіць у галаву, - яны павінны даць запісы перамоваў сваіх авіядыспетчараў, каб можна было зразумець, чаму яны накіравалі ў зону канфлікту малайзійскі самалёт», - сказаў Чуркін.

Раней у панядзелак Чуркін заявіў, што РФ запытае ў РБ ААН справаздачу аб расследаванні катастрофы малайзійскага «Боінга-777». У той жа дзень чальцы Рады бяспекі заслухалі ў закрытым рэжыме даклад памочніка генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях Оскара Фернандэса-Таранко аб ходзе расследавання катастрофы авіялайнера. Дыпламат паведаміў, што папярэдняя справаздача міжнародных экспэртаў будзе абнародаваная да канца жніўня.

Нагадаем, 17 ліпеня Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines пацярпеў катастрофу ў Данецкай вобласці Украіны праз абстрэл баевікамі. Ён выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Тады загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Выведка ЗША заявіла, што самалёт збілі сепаратысты з устаноўкі «Бук», перададзенай з Расеі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках