19 красавiка 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальніцу аштрафавалі на 750 тысяч рублёў за абразу працоўнага

8
Начальніцу аштрафавалі на 750 тысяч рублёў за абразу працоўнага

Працоўны Аршанскіх электрасетак перамог у судзе з пазовам аб абароне гонару і годнасці.

Судовае пасяджэнне адбылося на мінулым тыдні. Пра яго вынікі praca-by.info распавяла юрыст Алена Барысава, якая прадстаўляе сацыяльны офіс грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».

- Калі працоўны Аршанскіх электрычных сетак філіяла РУП «Віцебскэнэрга» Мікалай Прануза стаў бараніць свае правы, стаў пісьмова цікавіцца, чаму не выплачваюцца звышнарматыўныя, непасрэдная начальніца стала яго моцна абражаць. Казала, што загоніць у магілу і зробіць так, што пра яго ніхто не ўзгадае. На судзе з боку начальніцы было шмат сведак, якія характарызавалі яе толькі са станоўчага боку. Але ў нас быў сведка, які пацвердзіў, што Мікалай Прануза зазнаў абразы. У выніку суд прыняў пастанову задаволіць пазоў працоўнага і аштрафаваць начальніцу на 750 тысяч беларускіх рублёў, - распавяла Алена Барысава.

Юрыстка таксама дапамагла працоўнаму скласці скаргу ў Камісію працоўных спрэчак, у якой ён просіць зрабіць пераразлікі заробку. Рэч у тым, што рабочым Аршанскіх электрасетак часам даводзіцца працаваць 13-16 гадзін у дзень. Аднак адпаведнай аплаты за сваю працу яны не атрымліваюць. Шмат якія скаргі ў адрас адміністрацыі і дзяржаўнага прафзвязу вынікаў не прынеслі.

Адказ Камісіі працоўных спрэчак чакаецца на гэтым тыдні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках