20 красавiка 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Расея прапрацоўвае новыя захады ў адказ на санкцыі

38
Пяскоў: Расея прапрацоўвае новыя захады ў адказ на санкцыі

Масква прапрацоўвае дадатковыя меры на выпадак новых санкцый з боку Захаду.

Пра гэта, як паведамляе 19 жніўня РІА Новости, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Прапрацоўваюцца розныя варыянты. Мы неаднаразова казалі, што Расея не з'яўляецца прыхільніцай таго, каб размаўляць на мове санкцый, і не была ініцыятарам. Але ў выпадку калі нашыя партнёры прадоўжаць неканструктыўную і нават дэструктыўную практыку, то на гэты выпадак дадатковыя санкцыі распрацоўваюцца», - сказаў Пяскоў.

Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта РФ не стаў каментаваць паведамленні аб тым, што ва ўрадзе ўжо распрацаваныя захады для абмежавання імпарту прамысловай прадукцыі.

Напярэдадні газета «Ведамасці» паведаміла, што ўрад накіраваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну прапановы ў адказ на магчымыя новыя санкцыі Захаду. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра абмежаванні на імпарт аўтамабіляў і медыцынскіх вырабаў.

Расея з 7 жніўня на год абмежавала імпарт некаторых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі. З ЗША, дзяржаў ЕЗ, Канады, Аўстраліі і Нарвэгіі забаронена везці ялавічыну, свініну, садавіна, птушку, сыры і малочную прадукцыю, арэхі ды іншыя прадукты.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках