19 красавiка 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскіх журналістаў абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежнымі СМІ

1
Магілёўскіх журналістаў абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежнымі СМІ

КДБ падазрае магілёўскіх незалежных журналістаў Аляксандра Буракова і Міхаіла Аршынскага ў «супрацоўніцтве з замежнымі СМІ без акрэдытацыі».

Як паведаміў БелаПАН Буракоў, яго выклікалі праз тэлефон у апорны пункт міліцыі на вуліцы Будаўнікоў, 7, дзе 18 жніўня маёр міліцыі Руслан Марозаў ўзяў у яго тлумачэнні пра сюжэт, паказаны ўвосень 2013 года на тэлеканале «Белсат». У дакумэнтах таксама значыцца відэаапэратар Міхаіл Аршынскі - як асоба, у дачыненні да якой распачаты адміністрацыйны працэс.

«У відэасюжэце гаварылася аб жудасных варунках жыцця людзей у доме № 4 на вуліцы Будаўнікоў - у бараку няма прыбіральні, гнілая падлога, столь можа ўпасці ў кожны момант. Пасля таго як выйшаў сюжэт, УКДБ Магілёўскай вобласці правяла праверку і апэрацыйна-вышуковыя дзеянні - ідэнтыфікацыю асобы. Людзям, якія фігуравалі ў сюжэце, паказвалі фотаздымкі, на якіх яны мусілі апазнаць мяне, апазнаць Міхаіла Аршынскага. Я проста здзівіўся, што КДБ займаецца такім глупствам», - заявіў Буракоў, адзначыўшы, што адказнасцю згодна з артыкулам, паводле якога распачатая справа, можа быць не больш чым штраф.

Журналіст сказаў, што ўжо шмат гадоў не ездзіць у Польшчу і з'яўляецца фрылансэрам, мае свой сайт і супрацоўнічае з рознымі выданнямі. Паводле ягоных слоў, у Марозава былі паперы са сцягнутымі з інтэрнэту матэрыяламі, а ў дакумэнтах, якія тычацца праверкі, праведзенай спецслужбай, была закасаванае прозвішча супрацоўніка КДБ, які яе праводзіў.

«Дастаткова цікава за ўсім гэтым назіраць, але ўсё-ткі была праведзеная праверка, распачатая адміністрацыйная справа, КДБ перадаў у міліцыю матэрыялы праверкі, якая павінна неяк рэагаваць. Міліцыя пакуль выклікае нас і бярэ тлумачэнні», - сказаў незалежны журналіст.

«Цікава, што праверка была праведзеная ў кастрычніку-лістападзе 2013 года. Адміністрацыйная справа павінна быць разгледжана ў двухмесячны тэрмін, а далей сканчаецца тэрмін даўніны. Не ведаю, якая тут можа быць пэрспэктыва», - адзначыў Буракоў.

Ён пакуль не звязвае прэтэнзіі КДБ да яго з чым-небудзь, акрамя, магчыма, удзелу ў Магілёўскай праваабарончай групе, якая займаецца пытаннямі карнай псіхіятрыі. «У кожным выпадку я не думаю, што гэта такі моцны ціск на мяне. І мяне вельмі здзіўляе, што КДБ за дзяржаўныя сродкі такім займаецца», - сказаў Буракоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках