20 красавiка 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскай нафты ўпаў ніжэй за $100 за барэль

53
Кошт расейскай нафты ўпаў ніжэй за $100 за барэль

Нафта расейскай маркі Urals 18 жніўня была 98 даляраў за барэль.

За апошнія 12 месяцаў Urals страціла 11,3%, з пачатку года - 8,2%, пішуць «Ведамасці».

Як адзначае выданне, чыннікаў некалькі: Лівія павялічыла здабычу на чвэрць у параўнанні з мінулым тыднем, развеяліся асцярогі з нагоды зрыву паставак з Ірака, нізкі попыт на нафту ў Еўропе і Азіі.

Каб мець збалансаваны бюджэт, Расеі патрэбна цана барэля ў 100-105 даляраў.

Калі кошт апусціцца да 90 даляраў за барэль на некалькі месяцаў, гэта ўжо будзе адчувальным для бюджэту. 80 даляраў за барэль будзе значна больш адчувальным ужо пры некалькіх тыдняў. А моцнае падзенне коштаў заўсёды правакуе яшчэ і паскарэнне адтоку капіталу.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках