25 красавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кабанаў: Асабіста я сёння а 19:00 буду за стырном і падам сігнал

23
Андрэй Кабанаў: Асабіста я сёння а 19:00 буду за стырном і падам сігнал

Такім чынам блогер выкажа свой пратэст супраць падаражэння бензіну.

Пра гэта Андрэй Кабанаў заявіў «Салiдарнасцi».

- Падвышэнне кошту паліва будуць рабіцца ціхачом, раз на 2-3 месяцы, каб падцягваць кошт паліва да курсу даляра, - мяркуе суразмоўца. - Розніца сапраўды здаецца невялікай. Тыя, хто паспеў напярэдадні заправіцца, ня заленаваўшыся стаяць у чарзе на станцыі, вымеркавалі тысяч 20 з бака. Гэта бутэлька піва ці пачак цыгарэт. Пасля пратэсту аўтааматараў у 2011 годзе ўлады ўзялі на ўзбраенне павольны і непрыкметны рост кошту. Хоць, калі лічыць агульнае падаражанне за год, то выходзіць адчувальна.

Андрэй Кабанаў звяртае ўвагу, што хоць да еўрапейскага кошту нам далёка, варта ўлічваць узровень даходаў насельніцтва:

- У нас у той ці іншай ступені паліва таннейшае (прыкладна на 40%), чым у суседзяў. Але давайце параўнаем тады і сярэдні заробак, - працягвае ён. - Але пакуль кошт расце патроху - людзі маўчаць. Пратэстны патэнцыял у аўтааматараў ёсць, але яго «затрольваюць», распыляюць у інтэрнэце. Спэцслужбы набраліся досведу і працуюць дзейсна. Рассейваюць увагу людзей, заганяюць на форумы, у падкантрольныя групы. Беларусы замест таго, каб выказваць свае незадавальненне ў афлайне, выпускаюць пару ў бясконцых спрэчках.

Асабіста я сёння, а 19.00, буду за стырном і падам сігнал. Проста так. Будуць вітаць удзельнікаў руху. Сігнал нікога ні да чаго не абавязвае. Але калі такіх, як я, будзе тысяч 600, - хтосьці нас пачуе!

Нагадаем, у канцы 2013 года кіроўцы пратэставалі супраць падатку на аўто і ў пэўны час масава падавалі сігналы на Праспекце Незалежнасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках