19 красавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца прэзідэнта Польшчы: Дыпламаты Францыі і ФРГ дэманструюць бязмежную наіўнасць

9
Дарадца прэзідэнта Польшчы: Дыпламаты Францыі і ФРГ дэманструюць бязмежную наіўнасць

Сустрэча ў Бэрліне стала паказальнай паразай.

Такое меркаванне выказаў дарадца прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў міжнародных пытаннях Раман Кузняр у эфіры польскага тэлеканала TVN24 Biznes i Świat, піша УНІАН.

"Нямецкія і французскія дыпламаты былі цалкам негатовымі да сустрэчы з кіраўнікамі МЗС Расеі і Украіны. Гэтая сустрэча стала паказальнай паразай, якая прадэманстравала бязмежную наіўнасць Бэрліна і Парыжа або нястачу кампетэнцыі", - сказаў ён. Дарадца польскага прэзідэнта адзначыў, што факт таго, што дыпламаты з гэтых краін выступілі ініцыятарамі сустрэчы, сведчыць, што яны хацелі ўзяць на сябе адказнасць і развязаць крызіс ва Украіне, але гэта ім не ўдалося.

Са слоў Кузняра, краіны Заходняй Еўропы раней спрабавалі за спінамі іншых краін "задаволіць" патрэбы Расеі за кошт інтарэсаў краін з Усходняй Еўропы. Як сказаў Кузняр, у яго склалася ўражанне, што гэта магло мець месца і падчас апошніх перамоваў. "Магчыма, расейцы "падміргнулі вокам" і думалі, што калі не будзе Польшчы, то лягчэй дамовімся. Але дзе мы цяпер? У лесе", - сказаў Кузняр і назваў "кампраметацыяй" бэрлінскія перамовы.

Дарадца Камароўскага, які з'яўляецца прафесарам міжнароднага права і выкладчыкам у Варшаўскім універсітэце, заявіў, што перамовы з Расеяй у пытанні Украіны павінен весці ўвесь Еўразвяз, а не асобныя дзяржавы. "Стараной для РФ павінна быць цэлая Еўропа, бо толькі цэлая Еўропа можа быць дастаткова аб'ектыўнай і мець дастаткова сіл, каб прымусіць Расею выконваць міжнароднае заканадаўства", - адзначыў ён.

Кузняр назваў "злачыннай" палітыку, якую вядуць расейцы ва Украіне з дапамогай "бандытаў". "Польшча так ці інакш была, ёсць і будзе той еўрапейскай краінай, якая будзе рабіць больш за ўсё для Украіны", - запэўніў ён.

Нагадаем, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін пасля перамоваў з кіраўнікамі МЗС Нямеччыны, Францыі і Расеі заявіў аб адсутнасці прагрэсу ў выніках, паколькі, паводле ягоных слоў, Расея не гатовая выканаць абавязанні для спынення баявых дзеянняў на Данбасе. Раней прадстаўнікі Нямеччыны і Францыі заклікалі ўкраінскую ўладу сесці за стол перамоваў з прарасейскімі баевікамі.

Фота: PAP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках