19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы хочуць купіць акцыі баранавіцкага авіязавода

7
Расейцы хочуць купіць акцыі баранавіцкага авіязавода

ААТ «Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя» (ААК) плануе ўвайсці ў склад акцыянераў 558-га авіярамонтнага завода ў Баранавічах.

ААК абяцае інвестыцыі і перадачу работ сэрвіснага абслугоўвання самалётаў ВПС Расеі. Пра гэта 15 жніўня заявіў рэгіянальны дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ААК Аляксей Карасцялёў, паведамляе Intex-press.

«Асноўная задача - павелічэнне загрузкі прадпрыемства. Мы плануем развіваць там выраб кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі з выхадам на серыйную вытворчасць», - сказаў Карасцелаў.

Баранавіцкаму авіязаводу расейцы перададуць работы сэрвіснага абслугоўвання, што стаяла на ўзбраенні ВПС Расеі вучэбна-трэніровачнага самалёта «Л-39», а таксама рамонт інданэзійскіх «Су-30».

Прадстаўнікі ААК мяркуюць, што такія інвестыцыі дадуць магчымасць баранавіцкаму прадпрыемству ў 2015 годзе павялічыць аб'ём вытворчасці да 151 млн даляраў ЗША, а да 2025 годзе гэтыя паказчыкі давесці да 299 млн даляраў.

Як распавёў галоўны інжынер - першы намеснік дырэктара ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» Андрэй Тучын, пакуль невядома, на якіх умовах і колькі адсоткаў акцый атрымаюць расейцы. Пакуль усё гэта знаходзіцца на стадыі перамоў і абмеркаванняў.

«Хацелася б, каб гэта было зрэалізавана, - растлумачыў Тучын. - Калі ўсё пойдзе паводле плану, аб'ёмы вытворчасці вырастуць за кошт таго, што мы будзем выпускаць дэталі для расейцаў і яны будуць нам даваць пэўныя рамонтныя працы», - сказаў Тучын.

На думку Андрэя Тучына, расейскія інвестыцыі дазволяць заводу павялічыць аб'ёмы вытворчасці. Для гэтага давядзецца нарошчваць вытворчыя магутнасці, што прычыніцца да стварэння дадатковых працоўных месцаў, укаранення новых тэхналогій на прадпрыемстве.

Рэалізацыя праекта не прычыніць ніякай шкоды абараназдольнасці Беларусі, запэўніў галоўны інжынер авіярамонтнага завода. Паводле ягоных слоў, абаронная замова РБ будзе выконвацца ў першую чаргу.

Фота: pilot.strizhi.info

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках