20 красавiка 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Украіна пераможа, Пуцін не мае шанцаў

6
Лех Валенса: Украіна пераможа, Пуцін не мае шанцаў

Уладзімір Пуцін не мае шанцаў перамагчы ў вайне, якую ён з красавіка гэтага года вядзе на ўсходзе Украіны.

Пра гэта заявіў першы прэзідэнт Польшчы пасля зрынання камуністычнага рэжыму і нобелеўскі лаўрэат Лех Валенса, піша УНІАН.

"Немагчыма, каб Украіна не перамагла. Украіна павінна перамагчы і пераможа. Пуцін не мае шанцаў", - сказаў ён, каментуючы сталыя пастаўкі Расеяй зброі і баевікоў на Данбас, якія ўзмацняюць пазіцыі сепаратыстаў ва ўмовах практычна поўнай адсутнасці вайсковай падтрымкі Украіны з боку заходніх дзяржаў.

Валенса назваў перамогу ўкраінцаў у гэтым канфлікце пытаннем часу, выказаўшы надзею, што расейскі прэзідэнт неўзабаве зразумее неабходнасць спыніць гэты канфлікт. "Усе супраць яго (Пуціна) паварочваецца. Пытанне толькі, колькі мы на гэтым страцім", - сказаў ён, назваўшы канфлікт шкодным як для Расеі, так і Еўропы.

Экс-прэзідэнт і лідэр незалежнага прафзвязнага руху "Салідарнасць", які прывёў да зрынання камуністычнага рэжыму ў Польшчы ў 1989 годзе і адкрыў дарогу да рынкавых і дэмакратычных рэформаў, назваў умовай, якая дазволіць закончыць канфлікт на Данбасе, "салідарную падтрымку" Украіны заходнімі дзяржавамі: "Трэба дзейнічаць у духу мудрых салідарных дзеянняў. Усе павінны рабіць тое ж самае. Хай кожны выканае адзін пункт супольнай праграмы для таго, каб спыніць Пуціна".

Паводле ягоных слоў, найлепей было б, каб заходнія палітыкі працавалі ў двух накірунках: з аднаго боку рыхтавалі далейшыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі, а з другога спрабавалі пераканаць Пуціна ў тым, што трэба спыніць баі на ўсходзе Украіны, бо гэта шкодзіць абодвум баках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках