16 красавiка 2024, aўторак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Права і справядлівасць» патрабуе выключыць Расею з Рады Еўропы

6
«Права і справядлівасць» патрабуе выключыць Расею з Рады Еўропы

Адна з найбуйнейшых польскіх партый патрабуе выключыць Расею з міжнародных арганізацый паводле аналогіі з Беларуссю.

Таксама на думку лідэраў «Права і справядлівасць» (PiS) у дадатак да эканамічных санкцый павінны быць уведзеныя санкцыі палітычныя, паведамляе Polskie Radio (пераклад charter97.org).

Кіраўнік фракцыі партыі ў Сэйме Марыюш Блашчак перакананы, што польскі ўрад павінен паўплываць на астатніх чальцоў Рады Еўропы з мэтай прыпынення або выключэння Расеі з арганізацыі. «Гутарка ідзе таксама аб выключэнні Расеі з іншых міжнародных арганізацый», - дадаў ён.

«Удзел Расеі ў арганізацыі ўжо некалькі месяцаў як прыпынены» - адзначае Анджэй Галіцкі чалец «Грамадзянскай платформы» (Platforma Obywatelska), кіраўнік польскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ). Ён растлумачыў, што гэта адбылося з ініцыятыве Польшчы пасля анэксіі Крыму. «Удзел дэлегацыі Расеі прыпынены да канца года», - сказаў ён.

На думку Блашчака, Польшча павінна таксама імкнуцца да таго, каб сепаратысцкія ўлады ў Данецку і Луганску былі ўключаныя ў спіс тэрарыстычных арганізацый. «У дадатак да эканамічных санкцый таксама павінны быць прынятыя і палітычныя санкцыі. У гэтым і палягае роля ўрада нашай краіны», - заявіў кіраўнік фракцыі PiS.

Блашчак мяркуе, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі павінен быў прысутнічаць падчас перамоў міністраў замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі, якія адбыліся ў мінулыя выхадныя ў Бэрліне. «Той факт, што ён не быў запрошаны, даводзіць, што замежная палітыка кааліцыі PO-PSL («Грамадзянская платформа» - «Польская сялянская партыя») скончыцца няўдачай, а роля Польшчы на міжнароднай арэне стане маргінальнай», - сказаў палітык.

«Сёння ролю моста паміж Украінай і ЕЗ узяла на сябе Нямеччына», - дадаў ён.

На думку сябра PiS, віцэ-прэзідэнта польскай дэлегацыі ў ПАРЕ Марыюша Антонія Камінскага, Камітэт міністраў рады Еўропы павінен выступіць з ініцыятывай выключэння або прыпынення ўдзелу Расеі ў Радзе Еўропы. Ён нагадаў, што Беларусь пазбаўлена сяброўства ў гэтай арганізацыі. «Тое ж самае павінна быць і з Расеяй, але для гэта патрабуецца ініцыятыва Дональда Туска - нашага прэм'ер-міністра», - дадаў ён.

Згодна з Камінскім польскія дыпламаты павінны схіліць да такіх дзеянняў міністраў замежных спраў ЕЗ. «Гэта было б эфектыўнае дзеянне для ізаляцыі Расеі на міжнароднай арэне», - адзначыў ён.

«Трэба рабіць рашучыя захады. Для гэтага ёсць усе магчымасці заканадаўства, і Рада Еўропы з'яўляецца добрым месцам, каб паказаць усё, што зрабіла Расея ва Украіне», - сказаў Камінскі. Ён таксама паведаміў, што на вераснёўскай сесіі ПАРЕ будзе хадайнічаць аб асаблівым разглядзе дзеянняў сепаратысцкіх уладаў Данецка і Луганска.

Партыя «Права і Справядлівасць» займае 138 месцаў у Сэйме Польшчы з 460, саступаючы толькі «Грамадзянскай Платформе». Лідэрам партыі з'яўляецца Яраслаў Качыньскі, брат-блізнюк трагічна загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Леха Качыньскага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках