19 красавiка 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Траціна Данецка праз баі можа сысці пад ваду

7
Траціна Данецка праз баі можа сысці пад ваду

Праз баявыя дзеянні частка Данецка знаходзіцца пад пагрозай затаплення грунтовымі водамі.

Пра гэта ў сераду, 20 жніўня, заявіў міністр фінансаў Украіны Аляксандр Шлапак у Кабінеце міністраў Украіны, піша карэспандэнт НБН.

«Мы не чакалі такой змены тактыкі тэрарыстаў, якія на сёння, разумеючы, што ім там не знаходзіцца і не жыць, татальна знішчаюць інфраструктуру. Вы ведаеце, якая крытычная сітуацыя у шахтах, што прыватных, што дзяржаўных. Б'юць спецыяльна па наземнай інфраструктуры, руйнуюць энэргасістэму. Не працуе энэргасістэма, няма магчымасці высмоктваць ваду, падыходзяць грунтовыя воды, траціна Данецка знаходзіцца пад пагрозай затаплення», - сказаў Шлапак.

Фота з архіву

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках