20 красавiка 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае перасоўванне вайсковай тэхнікі ў Беларусі (Відэа)

116

Відавочцы паведамляюць аб эшалонах бранятэхнікі і артылерыі ў Берасці, Гомелі і Менску.

Відэа, знятае ўчора каля паселішча Калодзішчы пад Менскам, даслаў у рэдакцыю charter97.org адзін з чытачоў. Ён зняў перасоўванне танкаў і БТРаў. Дзесяткі адзінак бранятэхнікі стаялі на платформах чыгункі і каля іх. Бранятэхніку суправаджалі вайскоўцы.

Самаходную артылерыйскую ўстаноўку «Гіяцынт-З» у лакаматыўным дэпо Гомеля сфатаграфаваў падпісант супольнасці «Гэта Гомель, дзіцятка!» Вячаслаў Камісарэнка. Паводле ягоных слоў, на рэйках стаіць цягнік з імі. Ён знаходзіцца пад аховай.

Відавочцы знялі на відэа эшалон з тэхнікай у Берасце. Ён перавозіў некалькі дзесяткай самаходных артылерыйскіх установак «Акацыя». Аб пункце прызначэння цягніка не паведамляецца. Відэа, знятае 19 жніўня, выкладзенае на сэрвісе YouTube учора.

Нагадаем, цягам апошніх месяцаў відавочцы рэгулярна паведамляюць аб перамяшчэннях беларускай вайсковай тэхнікі ля мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках