20 красавiка 2024, Субота, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік камбата «Азова»: Дыверсант Гіркін страціў палец і паранены ў нагу

36
Намеснік камбата «Азова»: Дыверсант Гіркін страціў палец і паранены ў нагу

Ігар Гіркін, паводле некаторых звестак, знаходзіцца ў Растове-на-Доне.

Былы "міністр абароны Данецкай народнай рэспублікі" атрымаў раны ў выніку сутычкі з новым "прэм'ер-міністрам ДНР" Аляксандрам Захарчанкам. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы заявіў намеснік камандзіра батальёна "Азоў" Яраслаў Ганчар.

"Сарока на хвасце прынесла (не праверана): Гіркін такі паранены. У выніку сутычкі з Захарчанкам. Цяпер на лячэнні ў Растове. Няма пальца на руцэ і дзірка ў назе", - напісаў ён.

Ігар Гіркін нарадзіўся 17 снежня 1970 года ў Маскве. Адзін з лідэраў тэрарыстычнай арганізацыі "Данецкая народная рэспубліка". Цягам некалькіх месяцаў з'яўляўся камандзірам баевікоў у горадзе Славянску і ўзначальваў баевікоў у Данецку. Палкоўнік ФСБ Расеі ў адстаўцы.

Атрымаў вядомасць вясной 2014 года падчас сутыкненняў на ўсходзе Украіны як кіраўнік узброеных расейскіх і прарасейскіх бандытаў. З 12 траўня да 14 жніўня 2014 - камандзір "узброенымі сіламі ДНР", з 16 траўня да 14 жніўня - "міністр абароны ДНР", з 6 ліпеня абвясціў сябе "вайсковым камендантам Данецка".

"Міністэрскія" паўнамоцтвы склаў з невядомых прычын.

13 жніўня адзін з сайтаў тэрарыстаў паведамляў аб цяжкім раненні Гіркіна.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках