16 красавiка 2024, aўторак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прохараў гатовы прадаць РБК сябру Пуціна

8
Прохараў гатовы прадаць РБК сябру Пуціна

«ОНЭКСІМ» мільярдэра Міхаіла Прохарава гатовы выставіць на продаж медыяхолдынг РБК.

За кантроль над ім з улікам запазычанасці кампаніі ён хоча атрымаць амаль $227 млн. На гэты момант прапанова абмяркоўваецца з уласнікамі найбуйнейшых расейскіх медыйных актываў. Аб гэтым піша газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.

Кансультацыі ў пытаннях продажу медыяхолдынга пачаліся яшчэ ў лютым і доўжацца ўжо некалькі месяцаў. З прапановай знаёмыя «практычна ўсе» найбуйнейшыя ўладальнікі расейскіх медыяактываў. Са слоў адной з крыніц, магчымасць пакупкі РБК абмяркоўвалася з Аркадзем Ратэнбергам (блізкім да прэзідэнта РФ), Уладзімірам Лісіным, холдынгам «Газпром-медыя» ды іншымі.

Прадстаўнікі Ратэнберга і «Газпром-медыя» не каментуюць сітуацыю. Прадстаўнік Уладзіміра Лісіна заявіў, што такая прапанова не паступала. Гендырэктар «ОНЭКСІМа» Дзмітрый Разумаў сцвярджае, што група не абмяркоўвае магчымасць продажу РБК.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках