У Еўрапарламенце прапануюць выключыць рубель з фінансавага абарачэння
23- 21.08.2014, 11:15
- 20,010
Расейскі рубель прапануюць выключыць з міжнароднага фінансавага абароту.
Намеснік старшыні Еўрапарламента Рышард Чарнецкі заявіў, што Еўропе трэба падрыхтаваць прафілактычныя санкцыі супраць ключавых сегментаў расейскай эканомікі і выключыць рубель з міжнароднага фінансавага абарачэння, паведамляе РІА Новости.
"Расейскі рубель павінен перастаць быць канверсоўнай валютай, рубель трэба выключыць з міжнароднага фінансавага абарачэння", - заявіў Чарнецкі, выступаючы ў Сэйме Польшчы ў сераду.
Паводле ягоных слоў, "у дачыненні да Расеі варта падрыхтаваць загадзя прафілактычныя санкцыі і працаваць на апярэджанне".
Чарнецкі з'яўляецца віцэ-спікерам Еўрапарламента новага склікання. Ён быў абраны еўрадэпутатам ад Польшчы праз партыйны спіс кансерватыўнай партыі "Права і справядлівасць".