26 красавiка 2024, Пятніца, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Болтачка: «Ледзяны флэшмоб» у свеце ўспрынялі станоўча, а ў нас - як заўсёды

9
Антон Болтачка: «Ледзяны флэшмоб» у свеце ўспрынялі станоўча, а ў нас - як заўсёды

Мянчук, які абліўся ледзяной вадой, расчараваны суайчыннікамі.

Антон Болтачка ўчора абліўся ледзяной вадой і прапанаваў вядомаму музыку Аляксандру Саладуху, кіраўніку Менгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку і заснавальніку дабрачыннага аўкцыёну сустрэч «Маё Сэнс» Дзянісу Кандратовічу альбо зрабіць тое ж самае, альбо пералічыць мільён беларускіх рублёў у якасці дапамогі пяцігадовай Еве Развенкавай, у якой выяўлены сіндром Алажыля. Для лячэння ёй патрабуецца аперацыя.

Аб выніках мянчук напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук»:

- Колькасць негатыўных водгукаў пакуль не перавысіла станоўчыя, але іх колькасць сапраўды вялікая. Асабліва б'юць па вачах сцвярджэнні некаторых каментатараў, якія перакручваюць сапраўдныя матывы нашых дзеянняў.

Для пачатку яшчэ раз нагадаю, што запісанае намі відэа было зробленае не для піяру або ўхвалення сябе. І ў мяне, і ў маіх сяброў, якія падтрымалі ідэю ў першы дзень, былі асцярогі негатыўнай рэакцыі некаторых асоб. Таму, ведаючы ўсё загадзя, мы наўрад ці выкладвалі б відэа на шырокі агляд, жадаючы атрымаць плюшку ў выглядзе папулярнасці. У нас была адна адзіная ідэя: павялічыць 1 млн рублёў, які быў накіраваны на дапамогу Еве Развенкавай, у некалькі разоў. Да яе аперацыі заставалася 7 дзён, а трэба было на той момант крыху больш за 2,5 тысячы еўра.

Менавіта таму была прынятая пастанова кінуць выклік тым людзям, якія змогуць запусціць болшую інфармацыйную хвалю, чым мы. Бо ў глабальным фармаце ў #icebucketchallenge узялі ўдзел усімі намі любыя акторы, спевакі, палітыкі, тэлевядоўцы і г.д. Ніхто не цураўся абліць сябе халоднай вадой і/або накіраваць грошы на дабрачыннасць.

Разумеючы, што выбіраючы Саладуху і Ладуцьку ў якасці тых, каму перадаецца эстафета, яна магла да іх і не дайсці. Мае сябры таксама гэта разумелі, што выклікаючы Мірнага, Домрачаву і г.д., наўрад ці навіна дойдзе да іх. Але хіба СМІ так шырока асвятліла б на сваіх сайтах тое, што адбылося, калі б мы выклікалі Янку і Сашу з суседняга двара? Не. А нам патрэбны быў большы рэзананс, каб у кароткія тэрміны людзі заўважылі не толькі Еву Развенкаву, але і іншых дзяцей, якім дапамагае Фонд «Шанец». Таму трэцім чалавекам, якому быў кінуты выклік у першым відэа, стаў Дзяніс Кандратовіч, уладальнік дабрачыннага аўкцыёну сустрэч «Мае сэнс». Менавіта ён той чалавек, які падтрымаў ідэю на ўжо разагрэтай інфармацыі і ягоны ўдзел у #icebucketchallenge дасць свае вынікі.

Саладуха і Ладуцька - людзі, якія сапраўды маглі і не дазнацца аб нашай задуме, але іншыя ж даведаліся. І Саладуха, і Ладуцька дапамаглі ўскосна, за што ім дзякуй. Ды і не варта засяроджвацца менавіта на гэтых асобах, бо напраўду выклік быў кінуты не ім, а беларусам.

Хтосьці піша, што маўляў не трэба крычаць на ўвесь свет, што ахвяруеш грошы на дапамогу дзецям. Але калі не крычаць, хто даведаецца, што ім патрэбна дапамога? Калі хаця б палова з тых людзей, якія каментавалі навіну на онлайнеры ціха паклалі на рахунак Евы па 50 тысяч рублёў, то сума атрымалася б прыстойная. Плюс да гэтага, відэа за менш, чым 24 гадзіны прагледзелі амаль 15 тысяч разоў. Камусьці было весела, хтосьці ўважаў нас за блазнаў, але ў выпадку, калі толькі 1% з гэтых тысяч зрабіў ахвяраванне, тады я гатовы стрываць статус блазна. Зыходзячы з гэтага, звяртаючыся да ўсіх, хто каментаваў учарашнюю навіну, задаю вам пытанне: вы зрабілі ціхае, сціплае ахвяраванне або толькі асуджалі, што хтосьці зрабіў гэта гучна?

Раней нам была чужая дабрачыннасць, бо ёсць прыклады, як грошы ў фондах часта раскрадаюць і дзеці атрымліваюць драбкі. Аднак пад Ice Bucket Challenge мы зрабілі выбар на карысць Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец» з-за таго, што іх рэпутацыя была найлепшай ад усіх. Якойсьці боязі, што грошы не дойдуць да Евы ў нас не было (не толькі 1 млн рублёў, але і іншыя ахвяраванні, на якія мы падштурхоўвалі людзей нашым відэа). Але, як высветлілася, пасля першага свайго ўдзелу ў дабрачыннай дапамозе, горкі прысмак застаўся. Пераважна праз грамадскай ганьбаванне формы, у якой мы падавалі гэтую дапамогу. Ва ўсім свеце #icebucketchallenge успрынялі станоўча, а ў нас як заўсёды.

Не ўсе з нас, хто ўзяў удзел у першы дзень, проста адштурхнулі негатыў ад сябе. Аднак, атрымаўшы ўвечары паведамленне ад Веранікі Развенкавай з падзякамі за дапамогу Еве, было зразумела: яе словы каштуюць у сотні разоў больш, чым усе гнеўныя каментары, узятыя разам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках