20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Звезда» выдаў кадры з Байканура за абстрэл Макееўкі (Відэа)

14

Расейскае ТВ чарговым разам злавілі на падмане.

Тэлеканал «Звезда» ўночы на 21 жніўня паказаў сюжэт пра абстрэл, які нібыта вялі Украінскай сілавікі з ракетнага комплексу «Кропка-У» ў Макееўцы Данецкай вобласці, выкарыстоўваючы пры гэтым кадры з Байканура. Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

У прыватнасці, у сюжэце расейскага тэлеканала паведамлялася, што сілавікі нібыта «бамбяць горад для таго, каб вызваліць яго да Дня незалежнасці». Пры гэтым, паказваючы відэа, расейцы пагражалі Украіне міжнародным скандалам.

Аналітыкі РНБА выявілі, што карцінка, якая дэманструе ўжыванне зброі масавага паражэння ў Макееўцы, напраўду была зробленая падчас выбуху расейскай ракеты 2 ліпеня 2013 года ў Байкануры (Казахстан) пасля няўдалага пуску.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках