28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцы пабываюць у «гразевым пекле» і пройдуць выпрабаванні агнём

5

Першая паласа перашкод падвышанага ўзроўню адкрываецца ў Гародні.

Пра гэта рэдакцыі сайта charter97.org паведаміў арганізатар мерапрыемства Зураб Качашвілі.

«У Гродне адбудзецца першы беларускі аналаг «Spartan Race» ад Reebok, «Mad Race»: бег працягласцю 5 км з самымі складанымі і абсурднымі перашкодамі па перасечанай мясцовасці. Удзельнікі будуць пераадольваць бруд, агонь, ваду і шмат якія іншыя выпрабаванні. Думаю, гэта спаборніцтва ўдзельнікі змогуць запомніць надоўга!» - кажа ён.

Арганізатары чакаюць блізу 500 удзельнікаў. Экстрэмальная гонка адбудзецца ў раёне Фалюш, на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Узроставыя абмежаванні - ад 16 гадоў. Усе атрымаюць медалі ўдзельніка, а пераможца атрымае 3 мільёны рублёў. Частка сабраных за ўдзел сродкаў пойдзе на куплю спартыўнага інвентару ў адзін з дзіцячых дамоў горада. Умовы ўдзелу - на старонцы мерапрыемства «ВКонтакте».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках