25 красавiка 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якабсон стаў памочнікам Лукашэнкі

15
Якабсон стаў памочнікам Лукашэнкі

Дыктатар прызначыў Аляксандра Якабсона сваім памочнікам - галоўным інспектарам ў Менску.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што адмыслова запрасіў былога кіраўніка Камітэта дзяржкантролю на сустрэчу, хоць можна было развязаць гэтае кадравае пытанне, падпісаўшы адпаведны ўказ. "Я раблю гэта наўмысна, каб людзі не падумалі, што ў Якабсона нейкія праблемы з прэзідэнтам або дзяржавай", - сказаў ён.

Лукашэнка гаворыць, што Аляксандр Якабсон застаецца дзяржаўным чалавекам, і падкрэсліў, што не хацеў бы страціць такога спецыяліста. "Дзяржаве вельмі важныя мазгі і досвед, якія сканцэнтраваныя ў такіх людзей", - адзначыў ён.

У Менску самая вялікая камунальная гаспадарка, канстатаваў Лукашэнка. "Вы займаліся гэтымі праблемамі. Вы сам прамысловец. Менск - гэта велізарная прамысловасць. Вы дасведчаны чалавек, і гэта вельмі важна для інспектара, - сказаў ён. - Ваш досвед патрэбен тут".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках