28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм Віктара Аслюка пакажуць на фестывалі ў Грэцыі

1
Фільм Віктара Аслюка пакажуць на фестывалі ў Грэцыі

Рэжысёр Віктар Аслюк зняў мастацкі фільм «Рускi» паводле аднайменнага твора класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

Гэта твор аб тым, «як беларус забіў украінца». НЗ адбылося падчас Першай Сусветнай вайны на расейска-аўстрыйскім фронце. Карпацкія горы здымаліся ў кар'ерах пад Краснасельскам Ваўкавыскага раёна, паведамляе «Радыё Свабода».

Фільм пакажуць на Міжнародным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў у горадзе Драма ў Грэцыі. Гэты фестываль - адзін з дзесяці, дзе намінуюць стужкі на прыз еўрапейскай кінаакадэміі.

У апавяданні «Рускi» менш за тры з паловай старонкі. Выпадкова сутыкнуўшыся з аўстрыйцам, які быў украінцам, "рускі" беларус выпівае з ім «гарэлку», а затым забівае. У лякарні, куды ён трапляе пазней, яго ўважаюць за сімулянта.

Ролю рускага салдата выконвае Міхаіл Барсковіч, аўстрыйскага - Аляксандр Ждановіч. Працягласць стужкі - 25 хвілін.

«Рускага» беларуса не зразумеюць

Віктар Аслюк кажа, што раней два гады запар атрымліваў у Драме Гран-пры. Новы свой фільм, акрамя Грэцыі, больш нікуды не пасылаў.

«З адной прычыны: амаль упэўнены, што зразумець гэты фільм цяжкавата будзе. Я б не сказаў, што ён мае ўніверсальны характар. Там шмат недагаворанага, а гэта ўжо зусім іншае мастацтва, таму яно так і ўспрымаецца. Каб недамоўленае перавесці ў кіно, патрэбныя поўнаметражныя фільмы, і трэба дапісваць: што ў літаратуры можна сказаць двума словамі, у кіно двума кадрамі не пакажаш».

Калісьці Віктар Аслюк думаў пачаць з гэтага апавядання сваю кар'еру.

Задума была такая раней: зрабіць тры навелы - «Рускi», «Генерал» і апавяданне «Літоўскі хутарок» - і аб'яднаць усё адным героем. Але атрымалася экранізаваць толькі першы твор. «Атрымаўся пэўны досвед, - прызнаецца рэжысёр, - Часам псіхатэрапія, часам наадварот. Але заўсёды ў такой прафесіі ёсць тэрыторыя рызыкі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках