20 красавiка 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: ЗША выправяць сваю манетарную палітыку і абрынуць кошт нафты

16
Forbes: ЗША выправяць сваю манетарную палітыку і абрынуць кошт нафты

30 гадоў таму такая карэкцыя прывяла да краху СССР.

На новыя санкцыі ЗША і Еўразвязу Расея адказала дзіўнай, асуджанай на правал мерай: забараніла на год імпарт рознага харчавання з краін, якія яе пакрыўдзілі. Пра гэта піша на старонках Forbes Стыў Форбс, кіраўнік і галоўны рэдактар Forbes Media, паведамляе Инопресса.ру.

Тым самым Масква "сама на сябе наклала гандлёвае эмбарга". Калі б Вашынгтон і Брусэль заявілі, што забараняюць экспарт прадуктаў харчавання ў Расею, крытыкі закрычалі б, што гэта пакаранне бязвінных людзей замест удару па Пуціну, па алігархах і іх банках і кампаніях.

Такога не бывала з 1807 года, калі прэзідэнт Джэферсан забараніў ЗША гандляваць з Вялікабрытаніяй і Францыяй, бо тыя захоплівалі амерыканскія судны. "У выніку эканоміка Новай Англіі і іншых абласцей ЗША, залежных ад гандлю, значна ўпала", - піша аўтар. Новая Англія так абурылася, што ў ёй паўстаў сур'ёзны рух за выхад з ЗША.

"Масква, відавочна, разлічвала, што пацярпелыя вытворцы прадуктаў так закрычаць, што ўрады іхніх краін пойдуць назад і змірацца з агрэсіўнымі задумамі Пуціна ў дачыненні да Украіны, а таксама праігнаруюць варварскі ўдар па малайзійскім лайнеры", - піша Форбс.

Але, на ягоную думку, эмбарга значна больш зашкодзіць расейскім спажыўцам і пахісне расейскую эканоміку.

Крэмль паддаўся фантазіі, быццам багацце прыродных рэсурсаў робіць Расею сусветнай дзяржавай.

Напраўду "дзякуючы слабому даляру кошт нафты і газу штучна высокі з пачатку 2000-х", мяркуе Форбс. На ягоную думку, ЗША рана ці позна выправяць сваю манетарную палітыку і кошт нафты абрынецца. У пачатку 1980-х такая карэкцыя прывяла да краху СССР.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках