25 красавiка 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы знялі ролік у падтрымку навучання па-беларуску

7

Жыхары Магілёва запісалі відэазварот з заклікам да бацькоў задумацца пра тое, на якой мове будзе вучыцца і мець стасункі іхняе дзіця.

Яны матывавалі сваю ініцыятыву тым, што ў выпадку навучання па-беларуску, дзіця будзе лепш развівацца і лягчэй засвойваць не толькі замежныя мовы, але і ўвесь навучальны матэрыял.

Мама адной з вучаніц беларускамоўнага класа Ялінкі Салаўёвай, Надзея Салаўёва распавяла рэдакцыі сайта charter97.org, чаму для прыцягнення новых вучняў ўпершыню быў створаны менавіта відэазварот.

«Мэта гэтага роліка - знайсці вучняў у пяты беларускі клас, які праіснаваў 4 гады малакамплектным. Цяпер гэта сярэдняя школа, і тут ёсць такая тэндэнцыя, што многія бацькі з іншых раёнаў пераводзяць сваіх дзяцей у іншыя школы, а паколькі наша школа №1 мае вельмі добрую рэпутацыю ў горадзе і высокі ўзровень адукацыі, то можа быць у бацькоў з'явіцца жаданне перавесці дзяцей менавіта ў наш клас, каб зрабіць націск на развіццё пэўных схільнасцяў свайго дзіцяці. Мы хацелі паказаць, што ў гэтым беларускім класе ёсць магчымасць забяспечыць для дзіцяці індывідуальны падыход, бо ён будзе малакамплектным, там не будзе 30 чалавек. Кожны настаўнік, які прыходзіў бы ў іх клас, мог бы больш шчыльна працаваць з кожным дзіцем», - кажа яна.

Мама Ялінкі распавяла, што яшчэ рыхтуюцца да расклейцы запрашальныя плакаты, а ў мінулыя гады бацькі раздавалі на школьных кірмашах і ў парку атракцыёнаў інфармацыйныя буклеты. Але цяпер гэты метад ужо не пасуе, бо дзеці выраслі.

«Нашая мэтавая група больш не малеча, а дзеці сярэдняга школьнага ўзросту. Цяпер мы хочам знайсці чым больш дзяцей, тым лепш, але нават калі знойдзем яшчэ аднаго вучня - гэта ўжо будзе вялікі поспех для Магілёва», - мяркуе Надзея Салаўёва.

Ахвотных далучыцца да беларускамоўнага класу просяць звяртацца ў сярэднюю школу №1 на вуліцы Першамайская 24.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках