24 красавiка 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой за Ілавайск: украінскія вайскоўцы прарвалі блакаду сепаратыстаў

14
Бой за Ілавайск: украінскія вайскоўцы прарвалі блакаду сепаратыстаў

Батальён «Данбас» і 93-я брыгада Узброеных сіл Украіны, якія ўтрымліваюць горад, дачакаліся падмацавання.

У Ілавайск зайшлі батальён «Днепр-1» і часткі ўкраінскага войска, прарваўшы асяродак сепаратыстаў. Яны таксама даставілі боепрыпасы. Пра гэта паведамілі байцы батальёна «Данбас», адзначае LB.ua.

Раней сёння з горада вывезлі і шпіталізавалі параненых - з папярэдняй інфармацыі, 7 чалавек. У іх ліку - журналіст Аляксандр Глядзелаў, які атрымаў рану ў нагу.

Акрамя таго, з агнястрэльнай ранай у руку шпіталізаваны актывіст Дзмітрый Разнічэнка, баец «Данбаса». «Еду ў нечаканы адпачынак на галоўную базу. Любімы кіцель безнадзейна сапсаваны», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Батальён «Азоў», які таксама павінен быў прыйсці на падмацаванне ў Ілавайск, учора спрабаваў прарвацца ў горад з боем. Ёсць загінулыя. Пра гэта паведамілі байцы «Азова». Яны таксама распавялі, што ля Ілавайску патрапілі пад прыязны агонь украінскай артылерыі праз дрэнную каардынацыі дзеянняў.

Фота з архіву

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках