29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка назваў дату роспуску Рады

3
Парашэнка назваў дату роспуску Рады

Падставы для роспуску Вярхоўнай Рады Украіны наступяць 24 жніўня.

Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, заяву якога ў «Твітэры» працытаваў прэс-сакратар Парашэнка Святаслаў Цаголка.

«Парашэнка аб роспуску ВР: пастанова будзе тады, калі наступяць канстытуцыйныя падставы. А іх час прыпадае на Дзень Незалежнасці», - працытаваў Цаголка заяву прэзідэнта Украіны.

Парашэнка таксама паведаміў, што будзе праводзіць кансультацыі з фракцыямі і кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады што да пытання абвяшчэння пазачарговых выбараў у Раду.

Як паведаміў сёння пазаштатны дарадца кіраўніка дзяржавы Алег Мядзведзеў, на наступным тыдні Прэзідэнт Пётр Парашэнка падпіша ўказ аб роспуску Рады і правядзенні датэрміновых выбараў украінскага парламента.

Нагадаем, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў абвясціў пра распад кааліцыі парламенцкіх фракцый 24 ліпеня. Згодна з Канстытуцыяй Украіны, Прэзідэнт Украіны мае права распусціць парламент, калі цягам 30 дзён пасля распаду кааліцыі ў парламенце не будзе створаная новая большасць.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках