20 красавiка 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой за Ілавайск: батальёну «Данбас» супрацьстаяць жаўнеры ў вайсковай форме РФ

45
Бой за Ілавайск: батальёну «Данбас» супрацьстаяць жаўнеры ў вайсковай форме РФ

Доўжацца жорсткія баі за горад Ілавайск.

Тэрарысты вядуць сталы абстрэл украінскіх вайскоўцаў з «Градаў», мінамётаў і гранатамётаў. Кадравыя афіцэры і жаўнеры РФ працуюць ужо асобнымі ўзводамі. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў камандзір дабравольніцкага батальёна тэрытарыяльнай абароны «Данбас» Сямён Сяменчанка.

«Учора, дзякаваць Богу, абышлося без 200-х. Параніла 5 чалавек, эвакуявалі гелікоптэрам у Днепр, у тую ж лякарню дзе і мы ўсе. Цяпер асобнае падраздзяленне калек:) Данбаса канцэнтруецца ў цэнтры Дняпра. Памятаецца Штаб нацыянальнай абароны і Днепр АДА ў красавіку гэта вельмі напружвала. Думалі «чым чорт не жартуе, а раптам мы ватоўкі». Цяпер нашыя сябры і паплечнікі вельмі дапамагаюць з параненымі. Шчыра дзякуем», - напісаў ён.

Са слоў Сямёна Сяменчанкі, у горадзе доўжацца баі.

«Стала трымаю сувязь з камандзірамі і байцамі. Хлопцы рэальна цяпер разам са зводнай ротай мотастралкоў як 300 спартанцаў. Толькі іх пакуль не 300. Сталыя абстрэлы з «Градаў», мінамётаў, АГС. Вузлавыя пункты тэрарысты ўжо прыстралялі. Адтуль і вялікая колькасць параненых. У левай частцы горада мы, у правай амаль у два разы большая колькасць ватных пысаў. Мяркуючы з палонных, больш за палову - кадравыя афіцэры і салдаты з РФ. Некаторыя дурні ў форме. Яны не проста па аднаму раскіданыя па падраздзяленнях, а працуюць ужо асобнымі зводамі, то бок, гэта ўжо рэальнае вайсковае ўварванне».

Сёння разам з байцамі батальёна «Днепр», якія не пабаяліся ўвайсці ў горад, «Данбас» пачынае зачыстку прылеглых кварталаў.

«Баі ідуць з разлютаванасцю, мабыць усё ж такі ў гэтым горадзе мы намацалі «здыхлікавую смерць» данецкай групоўкі тэрарыстаў, перыядычна даходзіць да рукапашнай. Учора адбілі апошнія танкавыя атакі, не трэба іх баяцца, яны гараць як свечкі, - паведаміў камбат. - Мы пераможам, таму што найлепшай чым Украіны для нас зямлі няма. Гэта наша Радзіма і гэтым усё сказана. Слава Украіне!»

Архіўнае фота AFP

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках