28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайперша з Барысава пазуе для фота з чырвона-зялёным сцягам у Данбасе

137

Наталля Красоўская далей ваюе супраць Украіны на баку баявікоў ДНР.

Чарговы здымак снайперкі з Барысава апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Наталля Красоўская з вінтоўкай і павязкай ў выглядзе афіцыйнага лукашэнкаўскага сцяга з задавальненнем пазуе для фота.

У пачатку чэрвеня снайперша з Барысава распавяла расейскім журналістам, як яна пачала ваяваць у Славянску Данецкай вобласці і перадала прывітанне асабіста Лукашэнку.

«Я прыехала сюды 5 траўня. А 7 траўня я была ўжо ў Славянску. Я нарадзілася ў Беларусі. Вырасла ў Беларусі. І да прыезду ў Славянск я жыла ў Беларусі, у Менскай вобласці, горадзе Барысаў, на вуліцы Трусава. Я не баюся паказваць свой твар і пашпарт», - прызнавалася яна.

Раней з'яўлялася інфармацыя аб тым, што Наталлю кантузіла пад Славянскам. Потым некаторыя СМІ памылкова паведамілі, што яе затрымалі ўкраінскія сілавікі.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках