29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канвой Пуціна» едзе па Украіне ў суправаджэнні тэрарыстаў

110
«Канвой Пуціна» едзе па Украіне ў суправаджэнні тэрарыстаў

Прадстаўнікоў «Чырвонага крыжа» ў аўтамабілях няма.

Грузавікі з расейскай «гуманітарнай дапамогай» пачалі рух ва ўкраінскі пункт пропуску «Ізварын» без згоды ўкраінскага боку. Пра гэта паведаміла крыніца ва ўкраінскіх органах улады агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

«Калона пачала рух самастойна, без згоды ўкраінскага боку і без суправаджэння Чырвонага Крыжа», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Крыніца адзначыла, што расейскія грузавікі рухаюцца на памежным пераходзе «Ізварын» (Луганская вобласць), які не кантралюецца ўкраінскім бокам.

Reuters паведамляе са спасылкай на відавочцаў, што блізу 20 грузавікоў перасеклі мяжу Украіны ў суправаджэнні невялікай колькасці баявікоў. Раней яны стаялі на нейтральнай тэрыторыі.

Раніцай у пятніцу стала вядома, што калона з 34 КамАЗаў з гуманітарнай дапамогай для ўсходу Украіны перасекла ўкраінскую мяжу - фуры схаваліся за агароджай украінскага мытнага пункта «Ізварын».

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны спярша не пацвярджалі гэтую інфармацыю.

Фота: Reuters/Alexander Demianchuk

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках