24 красавiка 2024, Серада, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Уварванне «канвою Пуціна» - артпадрыхтоўка да сустрэчы ў Менску

13
Уладзімір Агрызка: Уварванне «канвою Пуціна» - артпадрыхтоўка да сустрэчы ў Менску

Сённяшняя правакацыя можа скончыцца такім чынам паўнапраўным уварваннем.

Аб гэтым заявіў экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка. Ён падкрэсліў, што пранікненне ў краіну калоны з гуманітарнай дапамогай з Расеі без адпаведнага дазволу з'яўляецца правакацыяй.

Уладзімір Агрызка мяркуе, што Пуціну трэба размаўляць з пазіцыі сілы, менавіта для гэтага ён загадаў учыніць пранікненне гуманітарнага канвою ва Украіну, піша gordonua.com.

"Уварванне калоны - гэта падрыхтоўка да заўтрашняга візіту Мэркель. Ім трэба гаварыць з пазіцыі сілы, такой з'яўляецца традыцыйная экспансіянісцкая тактыка паводзін, характэрная для нашага паўночнага суседа. Гэта артпадрыхтоўка да заўтрашняй сустрэчы і да сустрэчы 26 жніўня ў Менску, - мяркуе Агрызка. - Гэта правакацыя для фіксацыі пазіцый, якая можа закончыцца такім чынам паўнапраўным уварваннем. Усё гэта будзе пададзенае як абарона міратворчага канвою на які напалі. Думаю, што для гэтага могуць арганізаваць пару правакацый. Усё гэта даўно вядомыя прыёмы расейскіх вызваліцеляў".

Уладзімір Агрызка мяркуе, што ў гэтай сітуацыі ўкраінскі бок мала чым можа паўплываць на развіццё сітуацыі.

"З самага пачатку я казаў, што гэты канвой нам і дарма не патрэбны. Цяпер будуць інфармаваць Чырвоны Крыж і гэта ўсё, што нам застаецца рабіць. Не думаю, што мы неяк можам паўплываць тым больш, што гэты канвой рухаецца па тэрыторыі нам не падкантрольнай", - дадаў Агрызка.

Грузавікі з так званым "гуманітарным грузам", якія заехалі на тэрыторыю Украіны, патрэбныя баявікам, каб "папоўніць транспартную інфраструктуру, перавозіць ўзбраенне і вывезці загінуўлых", мяркуе кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка. Таксама Налівайчанка назваў уезд калоны на тэрыторыю Украіны "наўпроставым урываннем".

Сёння ўдзень аўтамабілі з нібыта гуманітарным грузам з РФ, не чакаючы афіцыйнага афармлення украінскімі мытнікамі, рушылі ў Луганск з расейскага пункта пропуску "Данецк" (Растоўская вобласць) праз пункт пропуску "Ізварын", які кантралюецца баевікамі.

Фота: PHL

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках