29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Барыс Гюнтэр

13
Памёр Барыс Гюнтэр

У Менску ва ўзросце 70 гадоў памёр дэпутат апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Барыс Гюнтэр.

Барыс Гюнтэр нарадзіўся 2 верасня 1943 года. У Вярхоўны Савет 12-га склікання быў абраны ад Гомельскай-Сельмашаўскай акругі. З першага дня стварэння апазіцыі БНФ быў яе актыўным сябрам. Быў чальцом ценевага Кабінета Апазіцыі БНФ, перадае «Радыё Свабода».

Таксама быў сакратаром Камісіі ВС у пытаннях працы, коштаў, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС для ацэнкі дзейнасці службовых асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У студзені 1991 года ў складзе дэлегацыі апазіцыі БНФ быў у Вільні, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі з мэтай здушыць імкненне літоўцаў да Незалежнасці. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі «Памяці 13 студзеня».

Барыс Гюнтэр быў адным з аўтараў пакета дакумэнтаў, якія леглі ў падмурак прынятых 25 жніўня 1991 года пастаноў аб абвяшчэнні незалежнасці Беларусі.

Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай зале, абвешчанай на знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сімвалаў «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламэнт.

Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна».

Фота Таццяны Зяньковіч, БелаПАН

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках