23 красавiка 2024, aўторак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Украінай - 45 тысяч расейскіх вайскоўцаў

71
На мяжы з Украінай - 45 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Расея гатовая да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

На расейска-ўкраінскай мяжы знаходзіцца групоўка з 45 тысяч прафесійных расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў спікер Інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка ў праграме «Шустэр Live».

«45 тысяч расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца каля мяжы, - сказаў ён. - Толькі комплексная якасная праца нашага кіраўніцтва і па дыпламатычных, і па палітычных каналах, а таксама праз грамадскасць, стрымлівае Уладзіміра Пуціна, каб не даць каманду на адкрытую агрэсію. Крыніца: Цензор.НЕТ».

З ягоных слоў, паведамленні расейскіх каналаў пра катастрафічныя страты ўкраінскага войска сведчаць пра істэрыю, якая ўжо не можа спыніцца. Андрэй Лысенка падкрэсліў, што ўкраінскае войска і кіраўніцтва робяць усё дзеля перамогі над ворагам.

Раней прэс-сакратар NАТO Аана Лунгеску заявіла, што ў апошнія дні расейскае войска ўвяло артылерыйскія падраздзяленні на тэрыторыю Украіны і выкарыстоўвае іх супраць украінскіх вайскоўцаў.

Некалькі дзён назад стала вядома аб масавым перамяшчэнні вайсковай тэхнікі і ў Беларусі. Відавочцы паведамлялі аб цэлых складах з танкамі, БТРамі і артылерыяй у Берасці, Гомелі і Менску. Некаторыя з іх суправаджалі вайскоўцы.

Адзначым, што 22 жніўня грузавікі з гуманітарнай дапамогай РФ выехалі з КПП «Ізварына» і пачалі рух у бок Луганску па тэрыторыі Украіны ў суправаджэнні тэрарыстаў. СБУ заявіла, што іх кіроўцы застануцца ў Данбасе і будуць дапамагаць баевікам. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджаюць грузавікі РФ ва Украіне, як было агаворана раней. У МЗС Украіны заявілі, што канвой перасягнуў мяжу незаконна.

Увечары канвой прыбыў у горад. Усяго ў канвоі з расейскай гуманітарнай дапамогай было 280 грузавікоў. Памежная служба Украіны паведаміла, што ў краіну заехалі 227 аўтамабіляў. Паводле звестак назіральнікаў АБСЕ, Расею пакінулі 227 аўто, але шэсць затым вярнуліся.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках