29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частка грузавікоў з «канвою Пуціна» вярнуліся ў Расею

10
Частка грузавікоў з «канвою Пуціна» вярнуліся ў Расею

Першыя расейскія КамАЗы са складу так званага «гуманітарнага канвою» вярнуліся з Луганску ў Расею.

У суботу раніцай, 23 жніўня, пафарбаваныя ў белы колер грузавікі прыбылі на ўкраінскі прапускны пункт «Ізварына», які знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў, і затым пераехалі на расейскі КПП «Данецк», паведамляе BBC.

Адзначым, што 22 жніўня грузавікі з гуманітарнай дапамогай РФ выехалі з КПП «Ізварына» і рушылі ў бок Луганску па тэрыторыі Украіны ў суправаджэнні тэрарыстаў. СБУ заявіла, што іх кіроўцы застануцца ў Данбасе і будуць дапамагаць баевікам. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджаюць грузавікі РФ ва Украіне, як было агаворана раней. У МЗС Украіны заявілі, што канвой перасягнуў мяжу незаконна.

Увечары канвой прыбыў у горад. Усяго ў канвоі з расейскай гуманітарнай дапамогай было 280 грузавікоў. Памежная служба Украіны паведаміла, што ў краіну заехалі 227 аўтамабіляў. Паводле звестак назіральнікаў АБСЕ, Расею пакінулі 227 аўто, але шэсць затым вярнуліся.

Гэтаму папярэднічала заява МЗС Расеі аб тым, што Масква сама прыняла пастанову аб дастаўцы грузу ў Луганск у аднабаковым парадку - у сувязі з тым, што Кіеў працягвае «штучна зацягваць» узгадненне пастановы аб адпраўцы калоны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках