24 красавiка 2024, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Арду спыніць толькі народная вайна

101
Сямён Сяменчанка: Арду спыніць толькі народная вайна

Украінцам варта рыхтавацца да партызанскай вайны.

Пра гэта заявіў камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка. З ягоных слоў, усе размовы аб супакаенні агрэсара апынуліся падманам.

«Не бойцеся панікі, мы не нацыя панікёраў, пачніце дэманстратыўна і адкрыта рыхтаваць краіну да партызанскай вайны, - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», звяртаючыся да кіраўніцтва Украіны. - Ардзе трэба ўсё. А што не ўсё - то ў руіны. У попел. Гэта для іх пытанне выжывання. Учора Крым, сёння Данбас, заўтра, калі нарастаючыя эканамічныя цяжкасці змятуць уладу і пагрузяць краіну ў кіраваны звонку хаос - усё астатняе.

Сямён Сяменчанка заклікаў да аб'яднання лідараў мясцовай самаабароны, ваенізаваных арганізацый, патрыятычных аб'яднанняў з усёй краіны і проста звычайных грамадзян, якія маюць волю да дзеяння.

«Чакаць больш няма чаго - піша камбат. - Айчына - у небяспецы. І ўсім, каму яна дарагая, я заклікаю пачаць аб'ядноўвацца і рыхтавацца да народнай вайны - адзінага сродку, які здольны не проста спыніць Арду, а адправіць яе да чортавай маці з гістарычнай рэальнасці. Давайце аб'ядноўвацца, старанна навучаць воінаў, рыхтаваць сапёраў, снайпераў, парамедыкаў, размяшчэнне дыверсійных груп, распрацоўваць схемы абароны нашых гарадоў і вёсак. Калі нам найміты зладзілі такое ў Славянску - уяўляеце што мы, украінцы можам зладзіць Ардзе на нашай зямлі? Хто хоча міру, няхай рыхтуецца да вайны; хто хоча перамогі, няхай старанна навучае воінаў; хто жадае атрымаць спрыяльны вынік, няхай вядзе вайну, абапіраючыся на падрыхтоўку і веданне, а не на выпадак».

Архіўнае фота: AFP

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках