23 красавiка 2024, aўторак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Дэмакратыя нас загубіць, Расея павінна стаць манархіяй

142
Жырыноўскі: Дэмакратыя нас загубіць, Расея павінна стаць манархіяй

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў забараніць у Расеі палітычныя партыі і перайсці да выбарнай манархіі.

Сваю прапанову дэпутат агучыў, выступаючы на ўсерасейскім маладзёжным форуме «Селігер». «Дэмакратыя нас загубіць. Пакуль у нас будзе дэмакратыя, мы будзем паўзці. Каб не паўзці, а крочыць, трэба адысці ад дэмакратыі і перайсці да імперскай формы кіравання краінай», - заявіў Уладзімір Жырыноўскі.

Палітык падкрэсліў, што мяркуе, што дэмакратыя і шматпартыйнасць былі навязаныя «слабым дзяржавам», у тым ліку і Расеі, піша ІТАР-ТАСС.

Пастанову ён прапанаваў традыцыйна кардынальную: «Усе партыі забараніць! Няхай будзе манархія, але выбарная - 5-6 тысяч чалавек збіраюцца, лепшыя людзі, і выбіраюць імператара!»

Выбарная манархія - рэдкі від канстытуцыйнага ладу краіны. Кіраўніка дзяржавы ў Ватыкане выбірае канклаў кардыналаў, у Камбоджы - Каралеўская рада трона з ліку чальцоў манархавай сям'і. Найбольш буйная і паспяховая краіна, прыхільніца выбарнай манархіі - Малайзія. Кожныя пяць гадоў новага вярхоўнага кіраўніка там выбіраюць кіраўніка асобных Султанатаў са свайго ліку. Зрэшты, там манарх выконвае ў асноўным цырыманіяльныя і прадстаўнічыя функцыі, піша NEWSru.com.

Акрамя гэтых дзяржаў, радай плямёнаў абіраецца кароль маоры, які не мае рэальнай улады ў Новай Зеландыі, правадыры ў Уолісе і Футуне, некаторыя традыцыйныя афрыканскія манархі.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках