Байцы Нацгвардыі знішчылі тры КамАЗы з тэрарыстамі
40- 23.08.2014, 19:07
- 45,589
Сёння байцы Нацгвардыі знішчылі пад Амбросіеўкай тры КамАЗы з тэрарыстамі і боепрыпасамі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнай гвардыі Украіны.
«У раёне населенага пункта Лісінае пад Амбросіеўкай Данецкай вобласці ў выніку рэйдавых дзеянняў вайскоўцамі Нацыянальнай гвардыі Украіны быў знішчаны грузавы аўтамабіль КамАЗ з тэрарыстамі і два КамАЗы са зброяй і боепрыпасамі, якія рухаліся калонай у суправаджэнні двух БТРаў з боку Расейскай Федэрацыі для падмацавання баевікоў», - гаворыцца ў паведамленні.
Падчас жорсткіх баёў і дзякуючы ўмелым дзеянням нацгвардзейцаў калона тэрарыстаў была абясшкоджаная.
Раней у горадзе Ровенькі Луганскай вобласці было выяўленае нагрувашчванне на аўтабазе каля 40 браніраваных машын, 3 ЗРК тыпу «Страла-10» і да 500 наймітаў незаконных узброеных фармаванняў. Усе яны былі знішчаныя.