24 красавiка 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча стварае ў Беларусі СП для перапрацоўкі прадуктаў для Расеі

35
Польшча стварае ў Беларусі СП для перапрацоўкі прадуктаў для Расеі

Польскія прадукты пойдуць у Расею пад выглядам беларускіх.

Пра гэта ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ заявіў міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскай мясцовасці Польшчы Марэк Савіцкі, паведамляе БелТА.

Незапатрабаваных прадуктаў харчавання ў Польшчы сабралася амаль мільён тон, прычына агульнавядомая - эмбарга Масквы на пастаўкі харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі. "Цяпер мы актыўна шукаем новыя рынкі, гэта ЗША і Канада. Вядома, мы зацікаўленыя і ў больш шчыльным супрацоўніцтве з Беларуссю, бо гэта нашыя суседзі, але беларуская старана паставіла перад намі пэўныя ўмовы - уваходзіць у Беларусь не проста са сваім таварам, перапрадаваць яго ніхто не будзе, а са сваімі інвестыцыямі і тэхналогіямі. Такая ж размова была і з Казахстанам", - адзначыў кіраўнік польскай установы.

Марэк Савіцкі падкрэсліў: "Калі мы арганізуем перапрацоўку, тады Беларусь пусціць польскую сыравіну на свой рынак, а Расея будзе купляць, вырабленае ў Беларусі. Мы будзем абмяркоўваць тэму стварэння супольных прадпрыемстваў на ўсіх узроўнях, адбудуцца сустрэчы і з нагоды інвестыцый".

Таксама, паводле ягонай інфармацыі, Польшча пачала разглядаць гэтыя пытанні з прадстаўнікамі бізнэсу, на якіх умовах яны гатовыя ўкладаць сродкі ў будаўніцтва інфраструктуры ў Беларусі. "Спадзяюся, што канкрэтныя пастановы і дамовы з'явяцца бліжэйшым часам", - адзначыў міністр.

Нагадаем, вытворцы харчавання з Еўразвязу спрабуюць знайсці новыя каналы збыту сваёй прадукцыі ў Расеі ў абыход санкцый, уведзеных Уладзімірам Пуціным. Гэта вынікае з заявы кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта, якая прагучала 18 жніўня. Ягоная ўстанова некалькі дзён запар фіксавала пастаўкі ў Расею праз Беларусь партый яблыкаў, персікаў, сліў, таматаў нібыта з Турцыі, Сербіі, Македоніі і нават Зімбабвэ, у дачыненні да якіх санкцыі не ўведзеныя. Але напраўду гэта - прадукцыя з Польшчы, Славеніі, Нідэрландаў, Літвы. Віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч паведаміў, што ўдзельнікі Мытнага саюза, куды акрамя Расеі ўваходзіць Беларусь і Казахстан, змогуць пастаўляць у РФ прадукцыю з ЕЗ ці ЗША, але высокай ступені перапрацоўкі.

Фота: krmagazine.ru

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках