28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Парашэнка спрабуе не дапусціць уварвання з Беларусі

23
Віталь Рымашэўскі: Парашэнка спрабуе не дапусціць уварвання з Беларусі

Перамовы ў Менску не прынясуць вынікаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў каардынатар аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, каментуючы сустрэчу паміж Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Пуціным з удзелам прадстаўнікоў ЕЗ у Менску.

- Перамовы, безумоўна, патрэбныя для Украіны. На ўсходзе ідзе самая сапраўдная вайна, гінуць сотні патрыётаў краіны, мірных жыхароў. Ніякай сур'ёзнай дапамогі ад заходніх дэмакратый, у тым ліку ад тых краін, якія далі гарантыі незалежнасці Украіны, Кіеў не атрымлівае.

Што да месца іх правядзення, то думаю, што яно выбрана няўдала. Фактычна, ідзе легітымізацыя беларускага рэжыму, які не змяняецца і з'яўляецца горшым, чым быў рэжым Януковіча, - гэта пачалося падчас правядзення чэмпіянату свету ў хакеі і доўжыцца цяпер на больш высокім, палітычным узроўні. Такія дзеянні еўрапейскіх чыноўнікаў вядуць да замарожвання сітуацыі і ў Беларусі і ў цэлым рэгіёне. Мала таго, многія еўрапейскія палітыкі, наколькі мне вядома, абсалютна адэкватна ацэньваючы сітуацыю, разглядаюць Беларусь, як аўтаномію ў складзе Расеі. Такая пазіцыя назіралася і раней, да 2010 года, а цяпер яна стала відавочнай. Яны разумеюць, што перамовы ў Менску з'яўляюцца сустрэчай на васальнай тэрыторыі Пуціна.

- У Беларусі неаднаразова затрымлівалі людзей за ўкраінскую сімволіку і за акцыі салідарнасці з Украінай. На паўднёвай мяжы нашай краіны - збой вайсковай тэхнікі. Ці разумеюць украінскія палітыкі, што Беларусь сёння не з'яўляецца нейтральнай дзяржавай? Калі так, то чаму пагадзіліся на перамовы ў такім фармаце?

- Для Парашэнкі трэба ўсімі магчымымі спосабамі спыніць расейскую агрэсію. Я думаю, што ў Кіеве ёсць дакладнае разуменне характару Лукашэнкі і ягонага рэжыму. Задача Парашэнкі - не дапусціць уварвання ва Украіну расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Пакуль што ў яго гэта атрымліваецца.

- Чым, на вашую думку, скончыцца сустрэча ў Менску?

- Думаю, што ніякіх вынікаў у гэтых перамоваў не будзе. Украінскі бок разлічвае на памяншэнне расейскай экспансіі. Аднак Пуціна перамовы не спыняць, яго спыніць толькі сіла. Зразумела, што Парашэнка хапаецца за любую магчымасць для спынення канфлікту, але я скептычна ацэньваю дасягненне такой дамоўленасці. Расейская экспансія толькі расце, а еўрапейскіх санкцый не дастаткова для таго, каб яе спыніць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках