28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Ад прадпрымальнікаў пакуль адчапіліся

15
Анатоль Шумчанка: Ад прадпрымальнікаў пакуль адчапіліся

Вось ужо амаль два месяцы беларускія прадпрымальнікі працуюць паводле новых правіл.

Старшыня грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка сцвярджае ў інтэрв'ю charter97.org, што цяпер сітуацыя стабілізавалася і душыць праверкамі перасталі. І гэта зразумела, бо ў дзяржавы з'явіўся «кландайк» для заробку лёгкіх грошай - расейскія санкцыі.

- У нас цяпер толькі адна вялікая праблема - адсутнасць гандлю, гэта значыць нізкая пакупніцкая здольнасць. Усе спадзяюцца на сезон, працуюць на рэштках прадукту. Але ніякіх кардынальных зменаў няма. Я не хачу сурочыць, але мне здаецца, што сур'ёзныя рухі цела з боку дзяржавы таксама адсутнічаюць. Былі праверкі некалькі тыдняў таму: прыходзіў Мінгандлю, правяраў цэтлікі. Але гэта было неістотна.

- З чым вы звязваеце такое «зацішша» з боку ўладаў? Як, на вашую думку, будуць развівацца падзеі?

- Я думаю, што ўлады павінны адчапіцца ад прадпрымальнікаў. Рэч у тым, што праз санкцыі Еўропы ў дачыненні да Расеі ў рэжыму з'яўляецца сёння выдатная магчымасць зарабляць грошы. Я б параіў нашым чыноўнікам не марнаваць час на праверкі індывідуальных прадпрымальнікаў і на іх прыцісканне. Мы і так ледзь дыхаем! Хай яны сканцэнтруюцца на заробку грошай на Расеі, пакуль магчыма. Усе, напэўна, зразумелі, пра што я кажу. Гэта таксама частка нашай агульнай тактыкі. Я заўсёды казаў, што для нас галоўнае - ноч пратрымацца, і сітуацыя зменіцца.

Хачу сказаць чыноўнікам, спадару Пракаповічу у тым ліку: усё, хлопцы, хопіць. Адчапіцеся ад прадпрымальнікаў. Глядзіце, у вас жа цяпер пад носам проста «кландайк»! Нам сёння і так цяжка. Усе свае найлепшыя якасці - розум, сумленне, кемлівасць - усё накіруйце ў гэта рэчышча. Мы таксама будзем старацца.

- Якая на сённяшні дзень сітуацыя ў рэгіёнах? Яны ж выступалі за агульнанацыянальны страйк.

- Рэгіёны працуюць як раней. Тыя пратэсты былі кароткатэрміновыя і стыхійныя.

Нагадаем, Лукашэнка падпісаў скандальны ўказ №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». Паводле гэтага ўказу, для індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 ліпеня 2014 года ўстанаўліваецца абавязак мець на ўсе рэалізуемыя тавары, у тым ліку і на тавары, што ўвозяцца з краін Мытнага саюза, дакументы, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) гэтых тавараў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках