19 красавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс фог Расмусэн: «Гуманітарны канвой» - такі адхільны манеўр

14
Андэрс фог Расмусэн: «Гуманітарны канвой» - такі адхільны манеўр

Расея выкарыстоўвала канвой з нібыта гуманітарнай дапамогай для усходу Украіны ў якасці адхільнага манеўру.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times, піша "Корреспондент".

Ён перакананы, што "падыход з канвоем пераследуе мэту, як мінімум, адцягнуць увагу". "Нельга выключаць, што так званыя гуманітарныя аперацыі з'яўляюцца прыкрыццём для вайсковага ўварвання", - сказаў Расмусэн.

Паводле ягоных слоў, Захад можа ўвесці далейшыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі.

Генеральны сакратар NATO таксама паведаміў, што дадатковыя сілы Альянсу застануцца ва Усходняй Еўропе "гэтак доўга, колькі спатрэбіцца". А "ў будучыні прысутнасць NATO на ўсходзе будзе больш заўважнай".

Нагадаем, 22 жніўня, калона перасекла мяжу і прыбыла ў Луганск. Расейскі бок заявіў, што ўсе прычыны для адцягвання дастаўкі дапамогі людзям у раёне гуманітарнай катастрофы вычарпаныя. У МЗС Украіны падкрэслілі, што канвой перасёк мяжу незаконна, і заклікалі міжнародных партнёраў асудзіць Расею.

23 жніўня канвой пакінуў Украіну.

Учора міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея апавясціла ўкраінскія ўлады пра намер адправіць чарговы гуманітарны канвой на ўсход Украіны тым жа маршрутам бліжэйшымі днямі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках