29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Агрызка: Вартасць нават уяўных дамоўленасцяў з Расеяй роўная нулю

11
Уладзімір Агрызка: Вартасць нават уяўных дамоўленасцяў з Расеяй роўная нулю

Перамовы ў Менску ні да чаго не прывядуць.

Экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка не чакае ад сённяшняй сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Расеі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў сталіцы Беларусі ніякага пасоўвання на шляху да міру.

Пра гэта дыпламат заявіў у эксклюзіўным камэнтары "Обозревателю".

"Калі шчыра, то вялікіх дасягненняў ад перамоў у Менску я не чакаю. З адной простай прычыны: мы маем справу з краінай, якая не паважае ніякія дамоўленасці, якая грэбуе міжнародным правам, якая парушае гэта міжнароднае права. Таму вартасць нават уяўных дамоўленасцяў роўная нулю. Гэта засведчылі і перамовы, і дакумэнты, якія былі падпісаныя ў Жэнэве, потым у Бэрліне, не кажучы ўжо пра дзясяткі пагадненняў, якія набылі моц закона для той жа РФ пасля ратыфікацыі іх Дзярждумай і гэтак далей. Гэта значыць, краіна, якая растаптала міжнароднае права, не можа быць сур'ёзным партнёрам для перамоў. Таму вялікіх чаканняў у мяне няма", - адзначыў дыпламат.

У той жа час, за адзіны магчымы вынікам сённяшняй сустрэчы ў Менску Агрызка ўважае прывідную імавернасць зніжэння градуса напружання вакол пытання асацыяцыі Украіны з Еўразвязам.

"Адзінае, што можа быць пазітывам, на маю думку, гэта тое, што Расеі чарговым разам утлумачаць, што дамова аб асацыяцыі ніякім чынам не пагражае яе эканамічным інтарэсам. У гэтым бачу пэўны сэнс. Хоць я думаю, што мы хутка прачытаем з Масквы проста супрацьлеглае - што яе інтарэсам спрабуюць нашкодзіць і да таго падобнае", - мяркуе Агрызка.

На думку экс-міністра замежных спраў Украіны, ёсць шэраг тэм, якія ніякім чынам не могуць быць аб’ектам абмеркаванняў і торгу з Масквой.

"Ніякіх абменаў на Крым ці нейкія частцы тэрыторыі. Ніякіх перамоў з тэрарыстамі, бо гэта не старана для перамоў, а крымінальныя злачынцы, якія павінны быць асуджаныя згодна з украінскім і міжнародным правам. Ніякіх саступак на шляху да еўрапейскай інтэграцыі і NATO. Ніякіх саступак аб федэралізацыі, якой так намагаюць у Маскве. Усе астатнія тэмы - тэмы для перамоў. Але тыя, якія я пералічыў, павінны быць чырвонымі пазнакамі, за якія заходзіць нельга", - падкрэслівае Агрызка.

Нагадаем, 26 жніўня ў Менску адбудзецца сустрэча ў фармаце Украіна - ЕЗ - "Еўразійская тройца" (Беларусь, Казахстан, Расея) для абмеркавання пытанняў, звязаных з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ, энэргетычнай бяспекі і стабілізацыі сітуацыі ў Данбасе.

Фота: PHL

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках