29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Праз Беларусь у Расею ідуць забароненыя тавары

37
Пуцін: Праз Беларусь у Расею ідуць забароненыя тавары

Прэзідэнт Расеі абвінаваціў Беларусь у кантрабандзе.

Праз нашу краіну ідзе забаронены рээкспарт тавараў з ЕЗ. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у прысутнасці прадстаўнікоў Еўрапейскага звязу, паведамляе "Інтэрфакс".

"Нават у рамках Мытнага саюза ўжо сёння ідзе забаронены сёння да ўвозу на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі тавар з краін ЕЗ. У гэтым выпадку, на жаль, праз Беларусь, - сказаў ён. - Вось, падпісана: краіна паходжання – Беларусь. Налепку сарвалі - Польшча».

Пасля асацыяцыі Украіны з ЕЗ такога рээкспарту будзе ў дзясяткі разоў больш, ён проста "захлісне" Расею, дадаў Пуцін.

"Я ведаю, што кіраўніцтва Беларусі, і ўрад і прэзідэнт, яны імкнуцца перашкодзіць такой негатыўнай і незаконнай практыцы. У нас з імі хоць бы ёсць пагадненне, з Украінай гэтага няма", - заявіў Пуцін.

Прэзідэнт РФ разлічвае, што на сустрэчы ў аўторак у Менску атрымаецца правесці канструктыўную размову, падчас якой аргументы РФ будуць успрыняты і пачутыя ўсімі партнёрамі.

"Агулам жа мы выступаем за тое, каб наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж ЕЗ і еўразійскім эканамічным аб'яднаннем", - сказаў на заканчэнне Пуцін.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках