18 красавiка 2024, Чацвер, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі і расейцы пачалі наступ на поўдзень Данецкай вобласці

88
Баевікі і расейцы пачалі наступ на поўдзень Данецкай вобласці

Адразу пасля заканчэння перамоваў у Менску сепаратысты перайшлі ў наступ.

У накірунку населенага пункта Тэльманава на поўдні Данецкай вобласці рухаецца калона вайсковай тэхнікі ў колькасці да 100 адзінак. Яна выйшла з Старабешава. Пра гэта паведамляе прэс-служба антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Тэльманава знаходзіцца ўсяго за 60 кіламетраў ад Марыупаля, у кірунку якога пазаўчора паспрабавалі прарвацца расейскія дэсантнікі.

«Атрыманыя звесткі пра рух калоны тэхнікі ў колькасці да 100 адзінак (танкі, БТР, РСВЗ «Град», БМП) па дарозе «Старобешава - Тэльманава» ў кірунку населенага пункта Тельманава. Адзначаецца наяўнасць наступных апазнавальных знакаў на тэхніцы: кола або трыкутніка белага колеру», - паведамілі ў прэс-цэнтры.

Разам з тым, паводле звестак прэс-цэнтра, на выездзе з населенага пункта Перамога разгорнуты штаба батальёна тактычнай групы Узброеных Сіл РФ.

«У населены пункт Амвросіеўка зайшло 5 БТР і 1 «КамАЗ» з жывой сілай. Атрымана інфармацыя, што з тэрыторыі Расеі праз населены пункт Дзіброўка ў бок Дзмітроўкі рушыла следам калона 6 РСЗА «Град», 8 тэнтаваных «КамАЗаў», 2 «Уралы» з жывой сілай», - гаворыцца ў паведамленні.

Фота: uapress.info

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках