20 красавiка 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец наважыў закурыць падчас адкрыцця газавага балона

11
Берасцеец наважыў закурыць падчас адкрыцця газавага балона

Берасцеец атрымаў апёкі твару у часе адкрыцця газавага балона, бо паліў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне аб шпіталізацыі ў апёкавае аддзяленне мужчыны паступіла ў службу МНС ад дзяжурнай медсястры 26 жніўня а 12-45. Паводле папярэдняй версіі, мужчына 1988 года нараджэння працаваў у хляве на тэрыторыі садовага таварыства «Надзея» (Берасцейскі раён). Закурыўшы цыгарэту, пацярпелы адкрыў газавы 5-літровы балон, у выніку чаго адбылася ўспышка газавай сумесі ад запаленай цыгарэты. Пацярпелы атрымаў тэрмічныя апёкі 1-2 ступені твару і быў шпіталізаваны. Пабудова і маёмасць не пашкоджаная.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках