19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк назваў перамовы ў Менску безвыніковымі

47
Яцэнюк назваў перамовы ў Менску безвыніковымі

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк назваў перамовы з Расеяй у Менску безвыніковымі.

Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны, піша РБК-Украіна.

Са слоў Арсенія Яцэнюка, Украіна не мела асаблівых чаканняў ад учорашніх перамоваў з РФ, але гэты шлях усё роўна трэба прайсці. "Для Украіны ёсць тры асноўныя пытанні: вайна, валютна-абменны курс і энэргетыка. Учора адбыліся трохбаковыя кансультацыі і адзіная краіна, якая не ведае, што гэтая вайна развязаная РФ, гэта Расея, прынамсі, такую выснову можна зрабіць са слоў прэзідэнта Пуціна", - сказаў Яцэнюк.

Ён таксама адзначыў, што развязаць гэта можна толькі адным спосабам: Украіна аднаўляе кантроль над мяжой, Расея спыняе пастаўкі зброі, а АБСЕ кантралюе гэты працэс.

Фото: AP

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках