29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ставіць заслон кантрабандзе з Беларусі

90
Расея ставіць заслон кантрабандзе з Беларусі

Рассельгаснагляд не паверыў у «беларускія» перцы ды яблыкі.

Дзесяць партый расліннай прадукцыі з Беларусі забаранілі да ўвозу на тэрыторыю Расеі. Пастанову аб гэтым прынялі спецыялісты Управы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей. Сярод іх і малдаўскія яблыкі, якія ехалі ў РФ пад выглядам беларускіх. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіравання.

«Пры кантролі прадукцыі расліннага паходжання, якая перамяшчаецца па тэрыторыі Мытнага саюза, супольна з органамі памежнага і мытнага кантролю, з 23 да 25 жніўня 2014 года на аўтадарогах М13 Бранск-Гомель у паселішчы Чырвоны Камень і М1 Масква-Менск у вёсцы Чырвоная забаронены ўвоз 10 партый расліннай прадукцыі, у тым ліку партыі малдаўскіх яблыкаў вагой 20 тон. Падчас кантролю спецыялістамі Управы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей устаноўлена неадпаведнасць звестак, указаных у фітасанітарных суправаджальных дакументах і на ўпакоўцы прадукцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Так, на падставе дакументаў, выдадзеных ГУ «Галоўная дзяржаўная інспекцыя насенняводства, каранціну і аховы раслін» вытворцам і экспарцёрам грузу з'яўляецца беларускі індывідуальны прадпрымальнік Чылек А.О. Аднак звесткі на маркіроўцы сведчаць аб тым, што гэтыя садавіна была вырабленая ў Рэспубліцы Малдова.

Таксама гаворка ідзе пра партыі перцу вагой амаль 15 тон. Акрамя таго, была ўстаноўленая неадпаведнасць звестак, указаных у фітасанітарных суправаджальных дакументах і на ўпакоўцы прадукцыі. У фітасанітарных сертыфікатах пазначаная краіна паходжання Македонія. Аднак звесткі на маркіроўкі сведчаць аб тым, што гэтая садавіна была вырабленая ў Польшчы.

Таксама ў Расею не прапусцілі 8 партый рознай гародніны, садавіны і ягад агулам амаль 115 тон, якія рухаліся без маркіроўкі, якая змяшчае інфармацыю пра найменне прадукцыі, краіну яе паходжання і экспарцёраў, а таксама без фітасанітарных сертыфікатаў.

Названыя грузы вернутыя ў Рэспубліку Беларусь.

Фота: AP

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках