25 красавiка 2024, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя беларускага рубля паскорыцца

16
Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя беларускага рубля паскорыцца

Тэмпы росту коштаў у Беларусі параўнальныя з ваеннай Украінай.

Нацыянальны банк Беларусі скасаваў абмежаванні сумы куплі-продажу валюты на біржы. Абмежаванні на максімальныя сумы ўгод знятыя аж да 1 студзеня 2017 года. У адпаведнасці з пастановай Нацбанка №508, абавязковым рэквізітам заявак на куплю валюты на біржы цяпер «з'яўляецца максімальны курс куплі замежнай валюты, паводле якога гэтыя заяўкі могуць быць выкананыя», нагадвае БелаПАН.

«Магчыма, гэтае скасаванне закліканае аджывіць беларускую эканоміку, якая топчацца на месцы, - мяркуе былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч. - Можа, Ермакова, параіўшыся з Мясніковічам, прыняла пастанову пайсці шляхам паслаблення кантролю, каб ажывіць замежны рынак».

Аднак, паводле ягоных слоў, зробленыя захады наўрад ці прычыняцца да росту попыту на валюту і паслаблення рубля. «Дагэтуль бізнэс задавальняў свае патрэбы ў валюце праз біржу. Я не думаю, што адбудзецца нешта кардынальнае», - мяркуе эканаміст.

Багданкевіч кажа, што ягонае здзіўляе непаслядоўнасць дзеянняў Нацбанка. «То ідзе спроба абмежаваць валютны рынак, то, наадварот пашыраюць свабоду валютнага рынку і праводзяць больш ліберальную палітыку». А самым вялікім мінусам у гэтай галіне ён называе рост коштаў, тэмпы якога «ўдвая вышэйшыя, чым у Расеі, і і прыкладна на ўзроўні ваеннай Украіны». У такіх умовах, на ягоную думку, дэвальвацыя нацыянальнай валюты паскорыцца.

Нагадаем, з пачатку года амерыканскі даляр у дачыненні да рубля вырас амаль на 10 адсоткаў.

Новыя правілы Нацбанка, якія скасоўваюць абмежаванні на суму куплі-продажу валюты на біржы, не распаўсюджваюцца на аперацыі з фізічнымі асобамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках