24 красавiка 2024, Серада, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод баевікоў ДНР прызнаў удзел у вайне кадравых вайскоўцаў з РФ

3
Верхавод баевікоў ДНР прызнаў удзел у вайне кадравых вайскоўцаў з РФ

Аляксандр Захарчанка пацвердзіў, што ў шэрагах баевікоў ваююць не толькі добраахвотнікі з Расейскай Федэрацыі, але і кадравыя вайскоўцы.

Са слоў «прэм'ер-міністра Данецкай народнай рэспублікі», яны ўзялі адпачынак, паведамляе Лiга.нет.

«Мы ніколі ні ад каго не хавалі, што сярод нас ёсць шмат расейцаў, без дапамогі якіх на сённяшні дзень нам давялося б вельмі цяжка, і складана было б ваяваць. У нашых шэрагах іх было блізу 3-4 тысяч. Многія з іх ужо з'ехалі дадому, яшчэ больш засталося тут. На жаль, ёсць і загінулыя. З добраахвотнікаў Расеі заўсёды прыходзіць шмат былых кадравых вайскоўцаў. Яны змагаюцца з намі, уважаюць гэта за абавязак. Больш за тое, скажу яшчэ больш шчыра, сярод нас ваююць і цяперашнія вайскоўцы, якія аддалі перавагу правесці адпачынак не на марскіх пляжах, а сярод нас, братоў, якія змагаюцца за сваю свабоду», - сказаў верхавод тэрарыстаў.

Раней паведамлялася, што камітэт салдацкіх маці ў Стаўрапальскім краі РФ склаў спіс з чатырохсот параненых і забітых расейскіх жаўнераў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках