29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дэсантнікі адправіліся на вучэнні ў Расею

68
Беларускія дэсантнікі адправіліся на вучэнні ў Расею

Сёння з аэрадрома Мачулішчы ў Краснадарскі край адправіліся блізу двух дзесяткаў вайскоўцаў 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады.

Пра гэта гаворыцца ў свежым нумары афіцыйнага выдання Мінабароны Беларусі "Белорусская военная газета. Во славу Родины", паведамляе БелТА.

Вайсковы кантынгент беларускіх сіл спецыяльных аперацый возьме ўдзел у батальённым тактычным вучэнні паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расеі, якое пройдзе з 2 да 5 верасня на вучэбна-трэніровачным палігоне Раеўскі недалёка ад Новарасейска.

Берасцейскім дэсантнікам супольна з расейскімі калегамі трэба будзе адпрацаваць пытанні падрыхтоўкі абароны і вядзення абарончага бою ў розных умовах на незнаёмай мясцовасці (раўніннай і горна-лясістай), а таксама практычнага дэсантавання асабовага складу рознымі спосабамі з самалётаў вайскова-транспартнай авіяцыі і арганізацыі ўзаемадзеяння з франтавой авіяцыяй. Акрамя таго, на вучэнні будуць выкарыстаныя новыя спосабы кіравання войскамі з прымяненнем комплексу АСК "Андрамеда-Д".

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках