19 красавiка 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: Украіна павінна скасаваць дыпламатычныя стасункі з Расеяй

25
Антон Герашчанка: Украіна павінна скасаваць дыпламатычныя стасункі з Расеяй

Уварванне рэгулярнага расейскага войска Пуціна ва Украіну – здзейснены факт.

Аб гэтым піша былы міністр абароны краіны Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Пуцін дэ-факта пераводзіць Украіну на ваеннае становішча, назнарок у той час, калі Прэзідэнт Украіны падпісаў Указ аб распусканні Вярхоўнай Рады і правядзенні датэрміновых выбараў, што робіць немагчымым увядзенне ваеннага становішча дэ-юрэ.

Шмат якія аналітыкі і грамадзяне здзіўляліся, чаму Прэзідэнт не ўводзіў ва Украіне ваеннае становішча яшчэ ў чэрвені ці ў ліпені і чаму не ўносіў у Раду доўгачаканае пытанне аб ратыфікацыі пагаднення аб Асацыяцыі з Еўразвязам?

Цяпер, пасля здзейсненага распускання Рады, я магу сказаць сваё асабістае меркаванне, - таму, што Пуцін праз сваіх агентаў уплыву ў Вярхоўнай Радзе зрабіў бы ўсё, каб за гэтыя дзве пастановы не выстарчыла хаця б аднаго голасу. Трэба было б даць мільярд - ён бы даў. Трэба было б даць пяць - даў бы пяць», - піша ён.

Антон Герашчанка упэўнены, што ў Вярхоўнай Радзе - як было да Майдана, так і пасля - было толькі 170-180 патрыятычных і праўкраінскіх дэпутатаў. Астатнія - гэта былі або камуністы, або кандыдатуры, адсеяныя і ўзгодненыя Януковічам ды ягонай сям'ёй.

«Як справядліва адзначыў Барыс Нямцоў, Пуцін парушыў усё, што толькі можна было парушыць, і ў тым ліку Канстытуцыю РФ. Ён увёў войскі ва Украіну без пастановы Рады Федэрацыі, таксама, як гэта рабіў ягоны кумір Адольф Гітлер - пачынаў войны без абвяшчэння вайны. Сёння не дні трыумфу Пуціна. Наадварот, гэта дні ягонай паразы. Ён саступіць у разгорнутай ім вайне, гэтак жа як Гітлер у вайне з СССР і краінамі Вялікай кааліцыі. Таксама як і Напалеон, які наважыў, што ён непераможны, і забыўшыся, што ён толькі чалавек.

Цяпер прабіў той час, калі Еўропа, ЗША, Канада ды іншыя краіны цывілізаванага свету павінны паказаць, з кім яны - з Тыранам і Агрэсарам Пуціным, або з дэмакратычнай Украінай, якая скінула кайданы свайго Тырана і хоча пайсці поруч з еўрапейскай цывілізацыяй», - піша палітык.

Паводле ягоных слоў, каб спыніць Пуціна, краінам ЕЗ і найперш Нямеччыне трэба прыняць пастанову пра адмову ад закупкі ў Расеі нафты, газу, лесу ды іншых прыродных рэсурсаў.

Спыніць выдачу ўсякіх крэдытаў, а яшчэ лепш замарозіць актывы расейскіх дзяржаўных кампаній як фундатараў тэрарызму - на падаткі, выплачаныя імі, купляюцца кулі, якія забіваюць нашых жаўнераў і цывільных грамадзян.

Гэта імгненна паставіць Пуціна на ускраек эканамічнай прорвы, за якой рана альбо позна будзе прорва палітычная.

«Калі не ў змозе зрабіць гэта ўсе разам - то гэта будзе экзамен для кожнай краіны Еўрапейскага Звязу паасобку. Калі мы пачуем простую адмову ад эканамічнай дапамогі нам з боку краін ЕЗ, то прынамсі пакінем свае ілюзіі на гэты конт, калі яны ў кагосьці былі. (Аб дырэктыўнай вайсковай дапамозе я нават не яўкаю. Гэта не рэальна!)

Але і дзяржава Украіна павінна без прамаруджання паказаць сваю пазіцыю ў дачыненні да агрэсіі Расеі.

Скасаваць дыпламатычныя стасункі з Расейскай Федэрацыяй.

Увесці дэ-факта ваеннае становішча без юрыдычных хітрыкаў і правесці поўную мабілізацыю ўсіх наяўных вайсковых, эканамічных і кадравых рэсурсаў для правядзення вайсковых дзеянняў для выгнання войскаў РФ з Украіны.

Публічна звярнуцца персанальна да кожнай з краін, ад якіх мы хочам атрымаць дапамогу, з просьбай нам яе даць, і такім чынам вызначыцца, з кім гэтая краіна - з Украінай, з агрэсарам ці яе хата з краю?

Упэўнены, што як і на Майдане, толькі ў Адзінстве наша моц!

А апора прэзідэнта на мудры і моцны народ Украіны - зарука нашай Перамогі над агрэсарам», - піша ён.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках